Вермахт (, ад  — «зброя», «абарона, супраціў» і  — «сіла, моц; улада, уплыў», «войска») — узброеныя сілы нацысцкай Германіі ў 1935—1945 гг.

Гістарычна словам «вермахт» у нямецкамоўных краінах пазначаліся ўзброеныя сілы любой краіны. Сваё цяперашняе значэнне паняцце «вермахт» атрымала пасля прыходу да ўлады НСДАП.

Закон аб стварэнні ўзброеных сіл () быў прыняты праз два гады пасля прыходу да ўлады Гітлера, 16 сакавіка 1935 года. «Узброеныя сілы» складаліся з сухапутных войскаў (), ваенна-марскога флоту (крыгсмарынэ) і ваенна-паветраных сіл (люфтвафэ). На чале іх ствараліся адпаведныя органы кіравання — Вярхоўныя камандаванні.

Гл. таксама

Люфтвафэ Крыгсмарынэ Другая сусветная вайна Нямецкія вайсковыя могілкі 1941-1944 гг. пад Мінскам

Крыніцы

Спасылкі