Ка́біна Гара́. Сустракаецца таксама варыянт Пралета́рыя (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.
Геалогія Каля паўднёвай ускраіны вёскі знаходзіцца Кабінагорскае радовішча даламіту. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы канцова-марэнных адкладаў сожскага ледавіка.
Гісторыя У пачатку XX стагоддзя тут быў нісхадзімы (непраходны) лес, які высеклі купцы. Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на гэтым месцы сталі будавацца пасёлкі. Першы пасёлак называлі Пралетарыя, другі — Крамянскі, а трэці — Руднянскі. Вакол вёскі Кабіна Гара былі гравійныя ўзгоркі. Паводле падання, калі была тут пушча, то на горцы стаяла нібыта вартоўня, у якой жыў нехта КабінПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.569.
Насельніцтва 2011 год — 134 чалавекі 2010 год — 119 чалавек 1999 год — 214 чалавек 1926 год — 33 чалавекі
Інфраструктура У вёсцы працуюць магазін і сельскі клуб.
Спасылкі Фота
Катэгорыя:Кабінагорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна