Гайшы́н. Сустракаецца таксама варыянт Гейшы́н, Гайшыно́, н. (, раней - Гейшын, , Гейшин) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета. Побач з вёскай цячэ рака Сож.
Назва Назва паходзіць ад уласнага імя-мянушкі Гайша, ад — марудныМарудны Гайша.
Гісторыя Упершыню Гайшын згадваецца ў час Вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у лісце палкоўніка казакаў Івана Залатарэнкі да маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча (пад назвай Геншын)Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.65. Таксама згадваецца ў гістарычных крыніцах ў 1708 годзе ў сувязі з падзеямі Вялікай Паўночнай вайны. Паводле рэвізіі 1773 года, у мястэчку Гайшын 510 рэвізскіх і прышлых сялянаў. У 1777 годзе пазначаны на карце «Атлас Магілёўскай губэрні». У 1784 годзе дзве сінагогі. У 1794 годзе належаў Францішку Сапегу. У 1846 годзе пабудавана драўляная царква Узнясення. У 1848 годзе належаў Вікенцію Парэбскаму. У 1864 годзе адкрыта народнае вучылішча, у 1889—1890 гадах у ёй 52 вучні, у т. л. 2 дзяўчынкі. З 1879 года Гайшын — уласнасць Смяроўскага, які валодаў 1272 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млынам і паромам цераз раку Сож. У мястэчку двойчы на год праводзіліся кірмашы (5 мая і 1 кастрычніка). З 1912 года існавала аднакласная царкоўна-прыхадская школа. З 20 жніўня 1924 года да 30 лістапада 1961 года цэнтр Гайшынскага сельсавета Прапойскага раёна.
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва 2011 год — 92 чалавека 2010 год — 75 чалавек 1999 год — 143 чалавека 1926 год — 1245 чалавек
Інфраструктура У вёсцы працуюць крама, сельскі клуб, сельская бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Славутасці
Брацкая магіла (1943 год) — Курганны могільнік, за 1,3 км на поўдзень ад вёскі Курганны могільнік, за 2 км на поўдзень ад вёскі Стаянка эпохі каменнага веку. На паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. Селішча (на месцы стаянкі) Стаянка эпохі неаліту. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі. Селішча (на месцы стаянкі)Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с.552
Вядомыя асобы Ігумен Арэст (? — 1850) — летапісец. Кастусь Кірэенка (1918—1988) — беларускі паэт Парфён Пятровіч Савіцкі (1904—1954) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Спасылкі
Воінскае пахаванне
Катэгорыя:Кабінагорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна