КадысНапісанне Кадыс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.407 (, ) — горад на паўднёвым захадзе Іспаніі, у Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Баія-дэ-Кадыс. Насельніцтва — 133 000 чал. (2004) (з прыгарадамі — 629 000).

Гісторыя Кадыс быў заснаваны фінікійцамі каля 1100 года да н.э. і прэтэндуе на званне найстарэйшага горада Еўропы. У фінікіянаў Гадэс быў адабраны карфагенянамі. Пасля Другой Пунічнай вайны, гэта значыць у 206 годзе да н.э., Гадэс перайшоў да рымлян. Цэзар даў гораду муніцыпальнае права. Пазней Кадыс падпаў пад уладу вандалаў, вестготаў і арабаў. У грэкаў і візантыйцаў Кадыс лічыўся «краем Свету», была нават прымаўка «далей Кадыса і шляху няма». Яе ўжываў, напрыклад, Рыгор Багаслоў у «пахвальным слове» Васілю Вялікаму.

У 1262 годзе горад быў заваяваны Кастыліяй. У першай іспанскай хроніцы «Estoria de Espanna» 1282 ці 1284 года, падрыхтаванай каралём Альфонса X, гаворыцца пра тое, што ў горадзе знаходзіліся памежныя слупы самога Геркулеса, і засяленне мясцовасці ўзводзілася да гэтага старажытнагрэчаскага герояPrimera Cronica General. Estoria de España. Tomo I. — Madrid, Bailly-Bailliere e hijos, 1906, стар. 8. У эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў Кадыс стаў галоўным портам для адпраўкі іспанскіх экспедыцый у Амерыку. З суседняга з Кадысам порту Палас-дэ-ла-Франтэра адпраўляліся на захад караблі Калумба.

У 1766 годзе кароль Карлас III сваім указам вырашыў даць аўтаномныя правы востраву Леон, такім чынам пазбавіўшы кіраўнікоў Кадыса ўлады над гэтым востравам. Аблога Кадыса французамі ў 1810—1812 гады беспаспяхова працягвалася два гады. Падчас гэтай аблогі Кадыскія картэсы склалі канстытуцыю 1812 года. У 1823 годзе ў Кадысе знайшлі прытулак картэсы, разам з паланёным імі каралём Фердынандам VII. Кадыс быў абложаны французамі і ўзяты ў 1824 годзе.

У 1868 годзе ў Кадысе ўспыхнула паўстанне, якое пацягнула за сабой адрачэнне ад пасады Ізабелы II, адстаўку Гансалеса Брава і фарміраванне новага ўрада на чале з Хасэ Кончам.

Насельніцтва

Славутасці Уваход у стары горад Кадыса абараняе Земляная брама (). Кадыскі Новы сабор быў пабудаваны ў стылі барока па праекце іспанскага архітэктара Вісентэ Асера. Стары сабор Кадыса, цяпер царква Санта-Крус, быў пабудаваны ў XIII стагоддзі і моцна пацярпеў падчас наступу на Кадыс англічанін у 1596 годзе. У назіральнай вежы Тавірэ працуе камера-абскура.

Гарады-пабрацімы Брэст, Францыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна Гавана, Куба Медуэй, Вялікабрытанія Мантэвідэа, Уругвай Танжэр, Марока Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка Сантас, Бразілія Дахла, Заходняя Сахара Індыа, ЗША Біблас, Ліван Ла-Карунья, Іспанія Сеўта, Іспанія Уэльва, Іспанія Мосталес, Іспанія Лас-Пальмас, Іспанія Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ, Іспанія Тарэв'еха, Іспанія Картахена-дэ-Індыяс, Калумбія Гвадуас, Калумбія Ла-Дарада, Калумбія Амбалема, Калумбія Багата, Калумбія Мехіка, Мексіка Пуэбла, Мексіка Веракрус, Мексіка

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Кадыс Катэгорыя:Гарады Андалусіі Катэгорыя:Фінікія