Далянь — горад у паўночна-ўсходняй частцы Кітая, порт у заліве Даляньвань Жоўтага мора на паўднёвым ускрайку Ляадунскага паўвострава. Другі па велічыні горад правінцыі Ляанін. На захадзе прымыкае да Бахайскага заліва і з’яўляецца часткай эканамічнай зоны Бахайскага кольца. Акрамя таго, з’яўляецца «варотамі» для Паўночна-ўсходніх правінцый КНР. Даўжыня берагавой лініі — 1906 км (за выключэннем астравоў). Насельніцтва — 6,2 млн чалавек. Універсітэты Даляньскі ўніверсітэт Даляньскі медыцынскі ўніверсітэт Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт Даляньскі тэхналагічны ўніверсітэт Ляанінскі педагагічны ўніверсітэт Транспарт Даляньскі метрапалітэн, Даляньскі трамвай.
Гарады-пабрацімы Далянь з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Шчэцін, Польшча Глазга, Вялікабрытанія Кітакюсю, Японія Гаўр, Францыя Ванкувер, Канада Охрыд, Паўночная Македонія Брэмен, Германія Інчхон, Паўднёвая Карэя Окленд, ЗША Х’юстан, ЗША Ростак, Германія Майдзуру, Японія Уладзівасток, Расія Пуэнт-Нуар, Рэспубліка Конга Адэлаіда, Аўстралія Бая-Бланка, Аргенціна Сурабая, Інданезія Энсхедэ, Нідэрланды
Вядомыя асобы Мікалай Іванавіч Сеўрукоў (нар. 1947) — беларускі баяніст, педагог.
Спасылкі
Карта рэгіёна Люйда Афіцыйны сайт Урады горада Далянь (кіт.)
Катэгорыя:Гарады правінцыі Ляанін
Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР