П’ер Перыньё́н (; нар. 1638, Сент-Мену — ) — якога звычайна клічуць дом Перыньён (ад — «спадар», зварот да духоўнай асобы ў Францыі) — французскі манах-бенедыкцін, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё вытворчасці шампанскага. Вядомая марка шампанскага «Дом Перыньён» названа ў яго гонар.
У 19-гадовым веку ўступіў у ордэн бенедыкцінаў, з 1668 г. працаваў у старым абацтве Авіле каля Эпернэ, што меў шырокія ўладанні, значную частку якіх займалі вінаграднікі. Выконваючы абавязкі келара, Перыньён надаваў вытворчасці віна асаблівую ўвагу, у выніку за час сваёй працы падвоіўшы яго аб’ём. У знак прызнання яго заслуг Перыньён быў пахаваны ў той частцы абацтва, якая традыцыйна прызначалася для вечнага спачыну пробашчаў.
Перыньён быў адным з першых прапагандыстаў пеністага віна, якое зусім не пераважала ў яго эпоху, і надаў шэраг удасканаленняў тэхналогіі яго вытворчасці. Ён, аднак, не быў вынаходнікам шампанскага, перабольшанне ролі Перыньёна ўзыходзіць да выдадзенай у 1821 годзе кнігі дома Грусара пра гісторыю абацтва Авіле, якая мае мноства перабольшанняў. Перыньён адкрыў сакрэты купажавання, злучэння соку розных гатункаў вінаграда, і пачаў разліваць віны ў бутэлькі, што дазваляла ўтрымліваць вуглякіслы газ, які раней рваў бочкі. Апроч таго, менавіта Перыньён здагадаўся рабіць затычкі з кары коркавага дубаІ ты, брут!. // The New Times, 27.12.2010.
Катэгорыя:Бенедыкцінцы Катэгорыя:Вінаробы Францыі