Canal+ (Канал+, Канал плюс) — прыватны французскі паўуніверсальны тэлевізійны канал з абаненцкай платай, асноўныя кірункі якога кіно і спорт. Самы першы прыватны канал з абаненцкай платай ва Францыі, належыць французскай медыякампаніі Groupe Canal+ (філіял Vivendi).

Гісторыя

Канал пачаў сваё вяшчанне 4 лістапада 1984 года ў 8 гадзінн раніцы. У 1986 годзе ў канала быў адзін мільён падпісчыкаў.

З запускам лічбавага спадарожніка 27 красавіка 1996 гады з’явіліся роднасныя каналы: Canal+ Jaune (Жоўты) на гэты момант Canal+ Cinéma Canal+ Bleu (Сіні) на гэты момант Canal+ Décalé Canal+ Vert (Зялёны) на гэты момант Canal+ Sport. Canal+ 16/9 на гэты момант Canal+ Hi-Tech Canal+ Family новы тэлеканал запушчаны Canal+ 20 кастрычніка 2007 года.

Каналы Canal+ Spain — запушчаны ў 1990 годзе як платны аналагавы канал. На гэты момант частка альянсу Digital+. Canal+ Poland — спадарожнікавае тэлебачанне Cyfra+. Canal+ Scandinavia — запушчаны ў 1977 годзе, платнае тэлебачанне C More Entertainment. Canal+ Netherlands — пасля набыты FilmNet — назва, выкарыстаная для розных платных тэлевізійных каналаў у Еўропе на працягу 1980-х, 1990-х і 2000-х гадоў. У 2006 годзе каналы былі ўласнасцю медыякампаніі Liberty Global. Canal+ Flanders — пасля быў прададзены. На гэты момант вядомы як Prime TV. Canal+ Wallonia — вядомы як BeTV. Tele+ Digitale — італьянскае аддзяленне, прададзена кампаніі News Corporation. На гэты момант кампанія вядомая як Sky Italia. Premiere — платны нямецкі тэлеканал, запушчаны ў 1990 годзе. Быў заснаваны Canal+, Bertelsmann і Kirch Group. На гэты момант кампанія вядомая як Sky Deutschland, уласнікам якой з’яўляецца News Corporation, заснаваная Рупертам Мёрдакам. Canal+ Horizons — тэлеканал, які вяшчае ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

Праграмы Французскія тэлесерыялы: Огі і прусакі, Les Guignols de l’info, Groland, Spiral (Engrenages), H, Mafiosa, Jamel Comedy Club, Hard, Djihad, Pigalle, la Nuit, La Commune, Braquo, Scalp, Le Grand Journal, La Matinale, + Clair, L'édition spéciale, Jeudi Investigation, Dimanche+. Амерыканскія тэлесерыялы: Офіс, Адчайныя хатнія гаспадыні, Студыя 30, 24 гадзіны, Вялікае каханне, Дэкстэр, Успомні, што будзе, Шчыт, Як я сустрэў вашу маму, Вушакі, Шалёныя, Мёртвыя да запатрабавання, У Філадэльфіі заўсёды сонечна, Два з паловай чалавека, Секс у іншым горадзе Амерыканскія мультсерыялы: Паўднёвы парк, Амерыканскі татка!, Вар'яты за шклом, ці Мультрэаліці, Грыфіны, Сімпсаны Японскія мультсерыялы: Сталёвы алхімік, Monster, Самурай чамплу, Нуар Брытанскія тэлесерыялы: Малакасосы, Джэкіл, Галоўны падазраваны, Кампутарнікі Ірландскі/Канадскія тэлесерыялы: Цюдоры, Дэграсі Дзіцячыя тэлесерыялы: Ох, ужо гэтыя дзеткі!, Тэлепузікі

Група Canal+ Canalsat i>Télé Sport+ StudioCanal

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт Canal+ Canal+ на IMDb.com Афіцыйны сайт StudioCanal Афіцыйны сайт CanalSat

Катэгорыя:Тэлекампаніі Францыі