Роберт Ханс ван Гулік (, кіт. 高羅佩, піньінь Gāo Luōpèi, , — , ) — нідэрландскі ўсходазнавец, дыпламат, музыка і пісьменнік.
Найбольш вядомы дзякуючы цыклу аповесцяў аб суддзі Дзі. Гэтага героя ён запазычыў з кітайскага дэтэктыўнага рамана «Дзі Гун Ань» (XVIII ст.), які, у сваю чаргу, грунтуецца на біяграфіі рэальнай гістарычнай асобы, якая жыла ў VII стагоддзі. Суддзя Дзі разам са сваімі памочнікамі Ма Чжунам, Цяа Таем, радцам Хунам і былым махляром Таа Ганем расследуе загадкавыя злачынствы ў падуладных яму акругах. Цыкл налічвае шэраг напісаных па-англійску раманаў, а таксама зборнік «Следства вядзе суддзя Дзі» і асобныя апавяданні, напісаныя як па-англійску, так і па-нідэрландску. Ствараючы гэты цыкл, Роберт ван Гулік выкарыстоўваў прыёмы, распрацаваныя кітайскай дэтэктыўнай літаратурай, у тым ліку паралельнае расследаванне некалькіх злачынстваў адначасова.
Зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка «Следства вядзе суддзя Дзі» пераклапа на беларускую мову Ганна Янкутаprajdzisvet.org.
Спасылкі Ён прыходзіў з дажджом. Апавяданне Janwillem van de Wetering; Robert van Gulik: Zijn Leven Zijn Werk; Loeb, Amsterdam, ISBN 90-6213-899-3 (Hardback, First edition 1989) Janwillem van de Wetering; Robert van Gulik: His Life His Work; Soho Press, Inc.; ISBN 1-56947-124-X C.D. Barkman, H. de Vries-van der Hoeven; Een man van drie levens (A man of three lives); Forum, Amsterdam, ISBN 90-225-1650-4 (1993) John Thompson’s collected anecdotes on van Gulik’s Guqin artistry The Dutch language Rechter Tie website Китайская философия. Энциклопедический словарь. М., 1994. С. 79. «R. H. van Gulik: Diplomat, Orientalist, Novelist», by Henry Wessells
Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Аўтары дэтэктыўнай прозы Катэгорыя:Дыпламаты Нідэрландаў Катэгорыя:Паслы Нідэрландаў у Малайзіі Катэгорыя:Пісьменнікі Нідэрландаў Катэгорыя:Нідэрландскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Постаці сіналогіі Катэгорыя:Постаці нідэрландскай сіналогіі Катэгорыя:Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта