Нёшатэль-ан-Брэ () — горад і камуна, размешчаны на паўночным захадзе Францыі ў рэгіёне Нармандыя, у дэпартаменце Прыморская Сена.

Насельніцтва ў 2008 годзе складала 5108 чалавек.

Камуна знаходзіцца на адлегласці каля 120 км на паўночны захад ад сталіцы — Парыжа, за 45 км на паўночны ўсход ад Руана, за 26 км ад Дзьепа.

З’яўляецца агульнапрызнанай радзімай сыру «Нёшатэль», які атрымаў сваю назву ў гонар Нёшатэль-ан-Брэ. Лічыцца, што гэта самы старажытны сыр Нармандыі.

Спасылкі Сайт Нёшатэль-ан-Брэ Neufchâtel-en-Bray

Катэгорыя:Гарады Нармандыі Катэгорыя:Камуны дэпартамента Прыморская Сена