Шарлота (поўнае імя Шарлота Альдэгонда Эліза Марыя Вільгельміна, ; 23 студзеня 1896, Замак Берг, Люксембург — 9 ліпеня 1985) — вялікая герцагіня Люксембургская з 1919 па 1964 гады.

Біяграфія Дачка вялікага герцага Люксембургскага Вільгельма IV і Марыі Ганны Партугальскай.

Шарлота ўстала на чале дзяржавы 15 студзеня 1919 года пасля адрачэння старэйшай сястры Марыі Адэлаіды. Падчас рэферэндуму 28 верасня 1919 года, што датычыўся новай канстытуцыі, 77,8 % насельніцтва Люксембурга галасавалі за працяг вялікакняжацкай манархіі з Шарлотай ў якасці кіраўніка дзяржавы. З прыняццем канстытуцыі ўлада манарха стала выразна рэгламентаваная.

Катэгорыя:Вялікія герцагі люксембургскія Катэгорыя:Герцагіні Катэгорыя:Насаўскі дом Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой ружай Катэгорыя:Прынцэсы з роду Бурбон-Парма Катэгорыя:Жанчыны-кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў