Дэвід Ормсбі-Гор (William David Ormsby-Gore; — ) — брытанскі палітычны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія
Пяты барон Гарлек, прапраўнук брытанскага прэм’ера Роберта Гаскойн Сесіла (1895—1902). Член Кансерватыўнай партыі. У 1950—61 г. — дэпутат Парламента, у 1961—65 г. — амбасадар у ЗША. Дэвід Ормсбі-Гор быў блізка знаёмы з сямействам Кенэдзі, часта бываў у Белым доме, у некаторых справах выступаў нават як дарадца амерыканскага прэзідэнта. Ёсць звесткі, што ён адыграў пэўную ролю ў Карыбскім крызісе. Ва ўзросце 66 гадоў загінуў у аўтакатастрофе.
Дэвід Ормсбі-Гор быў першым прэзідэнтам (1954) і шматгадовым сябрам Англа-беларускага таварыства. Арганізаваў выступленне прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка ў брытанскім Парламенце ў 1956 г.
У Дэвіда Ормсбі-Гора было пяцёра дзяцей. Сярод іх — дачка Эліс, якая пяць гадоў ад 1969 была заручаная і жыла разам з вядомым музыкантам Эрыкам Клэптанам. Іншая дачка — Джэйн — доўгі час у 1960-х сустракалася з Мікам Джагерам, і ёсць меркаванне, што песня групы Rolling Stones «Lady Jane» прысвечаная менавіта ёй.
Літаратура Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн,, 2010.
Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паслы Вялікабрытаніі ў ЗША Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах