Леапольд I (; , Кобург — , Брусель) — кароль бельгійцаў (21 ліпеня 1831 — 10 снежня 1865).

Праводзіў курс на цесны саюз з Вялікабрытаніяй і Францыяй, садзейнічаў урэгуляванню адносін з Нідэрландамі. Меў рэпутацыю «ўзорнага канстытуцыйнага манарха».

Біяграфія У 1796—1809 і 1813—1816 гадах служыў у Рускай імператарскай арміі, дасягнуў звання генерал-лейтэнанта.

У 1816 годзе ажаніўся з дачкой прынца-рэгента, будучага караля Вялікабрытаніі Георга IV Шарлотай Аўгустай (у 1817 годзе памерла пры родах). Прызначаны генералам брытанскай арміі, член Палаты лордаў.

Пасля ўтварэння ў 1830 годзе незалежнай бельгійскай дзяржавы, абраны на бельгійскі сталец. Палітыка Леапольда I садзейнічала кансалідацыі маладой бельгійскай дзяржавы, умацаванню яе міжнародных пазіцый.

У 1832 годзе ажаніўся з дачкой караля французаў Луі-Філіпа, прынцэсай ЛуізайБРЭ. ЛЕОПО́ЛЬД I.

Бацька прынцаў Луі-Філіпа (памёр ва ўзросце 9 месяцаў), Леапольда, Філіпа і прынцэсы Шарлоты.

Крыніцы

Спасылкі

Memoires du prince de Talleyrand. P., 1891. Vol.4.P.28. Daye Р. Leopold II. P., 1935. P. 23.

Катэгорыя:Каралі бельгійскія Катэгорыя:Военачальнікі Расіі Катэгорыя:Фельдмаршалы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа Катэгорыя:Кавалеры ордэна Pour le Mérite Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу» Катэгорыя:Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Ваенная галерэя