Оскар Рыбейру ды Алмейда ды Німеер Саарыс Філью (; , Рыа-дэ-Жанэйра — ) — адзін з слынных лацінаамерыканскіх архітэктараў XX ст. Адзін з заснавальнікаў сучаснай школы бразільскай архітэктуры, піянер і эксперыментатар у галіне жалезабетоннай архітэктуры.

У архітэктуры

Адзін з першых яго вядомых праектаў 1940-х гадоў — царква Францыска Асізскага, якая нагадвае бразільскія горы, і кафедральны сабор у сталіцы краіны, Бразіліа. Маладая сталіца краіны стала фактычна галоўным творам Німеера.

Адметныя і пабудовы апошніх дзесяцігоддзяў яго творчасці: лятаючая талерка музея сучаснага мастацтва ў Нітэрое, будынак уласнага музея Німеера ў форме велізарнага вока, якое вісіць у паветры.

У палітыцы Перакананы камуніст, член бразільскай камуністычнай партыі. Член Прэзідыума Сусветнага Савета Міру, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «3а ўмацаванне міру паміж народамі» (1963).

Гл. таксама Палац Жабуру

Спасылкі

урыўкі з кнігі з Оскара Німеера «Архітэктура і таварыства» Fundação Oscar Niemeyer «Наша Ніва» — Шэдэўры Оскара Німеера: архітэктар тварыў да 104 гадоў Артыкул «Оскар Німеер» на сайце «Архітэктура. Будаўніцтва. Дызайн» Інтэрв'ю з Оскарам Німеерам «Ён будаваў ААН» у часопісе «Архітэктар» Сайт-галерэя пабудоў Оскара Німеера апісанне пабудоў Оскара Німеера і фатаграфіі горада ў часопісе archinews.ru

Катэгорыя:Архітэктары Бразіліі Катэгорыя:Камуністы Бразіліі Катэгорыя:Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Бразіліі Катэгорыя:Архітэктары-мадэрністы Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары Катэгорыя:Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі