Палавы дымарфізм (ад  — два,  — форма) — анатамічныя адрозненні паміж самцамі і самкамі аднаго і таго ж біялагічнага віду, не ўлічваючы палавых органаў. Палавы дымарфізм можа выяўляцца ў розных фізічных прыкметах, напрыклад:

Памер. У млекакормячых і многіх відаў птушак самцы больш буйныя і цяжкія за самак. У земнаводных і членістаногіх самкі, як правіла, буйнейшыя за самцоў. Валасяное покрыва. Барада ў мужчын, грыва ў ільвоў або бабуінаў. Афарбоўка. Колер апярэння ў птушак, асабліва ў качыных. Скура. Характэрныя нарасты або дадатковыя ўтварэнні, такія як рогі ў аленевых, грабеньчык у пеўняў. Зубы. Біўні у самцоў індыйскага слана, больш буйныя іклы ў самцоў маржоў і дзікоў.

Некаторыя жывёлы, першым чынам рыбы, дэманструюць палавы дымарфізм толькі падчас спароўвання. Паводле адной з тэорый, палавы дымарфізм выяўлены тым больш, чым больш рознымі з’яўляюцца ўклады абодвух полаў у догляд патомства. Таксама ён з’яўляецца паказчыкам узроўню палігаміі.

Гл. таксама Палавы адбор Дымарфізм Палімарфізм Гермафрадытызм

Катэгорыя:Анатомія жывёл

Катэгорыя:Папуляцыйная генетыка