Tefal — вядомая міжнародная гандлёвая марка, якая спецыялізуецца на вытворчасці посуду з антыпрыгаркавым пакрыццём, хуткаварак, кухонных прыбораў, прыбораў па прыгатаванню ежы і напояў, прасаў і шаляў. У 1968 г кампанія Tefal была набыта Groupe SEB. Нароўні з маркай Tefal Groupe SEB выпускае і прадае прадукцыю ў 120 краінах свету такіх брэндаў як Rowenta, Moulinex, Krups, Lagostina, і з'яўляецца міжнародным лідарам на рынку малой бытавай тэхнікі.
Спасылкі Афіцыйны сайт Tefal Афіцыйны сайт Tefal у СНД
Катэгорыя:Кампаніі Францыі