Петэр Парлер (ням.: Peter Parler, ), Петр Парлерж (чэш.: Petr Parléř) (каля 1330, Швебіш Гмюнд — , ) — архітэктар, найбольш вядомы як стваральнік Карлава моста і кіраўнік (з 1352 да сваёй смерці) будаўніцтва сабора святога Віта.
Петэр Парлер быў прадстаўніком архітэктарскай дынастыі Парлераў, сынам Генрыха Парлера Старэйшага і айцом Венцэля (Вацлава) і Іагана (Яна) Парлераў.
У 1988 чэшскі астраном Антанін Мркос назваў у гонар Петэра Парлера астэроід 6550 Парлер.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Германіі Катэгорыя:Архітэктары Чэхіі Катэгорыя:Постаці гатычнай архітэктуры Катэгорыя:Скульптары готыкі Катэгорыя:Скульптары Германіі Катэгорыя:Скульптары Чэхіі