Заро́нава, Заро́наўскае — возера ў Беларусі, у Віцебскім раёне на мяжы з Шумілінскім раёнам (Віцебская вобласць). Знаходзіцца на паўночны ўсход ад Віцебска ў басейне ракі Заронаўка (Шэ́вінка), за 12 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 0,1 км на поўдзень ад аграгарадка Заронава.
Плошча паверхні Заронава складае 31,6 км², даўжыня 7,6 км, шырыня 1,05 км, даўжыня берагавой лініі 21,3 км. Плошча вадазбору — 147 км². Найбольшая глыбіня возера 13,5 м, сярэдняя 6,4 м. Аб’ём вады 23,11 млн м³.
Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 21,3 км. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Падводная частка катлавіны падзелена на плёсы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 5 да 10 м. Берагі возера пясчаныя, пясчана-галечныя, у залівах на захадзе і ўсходзе сплавінныя. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 3—5 метраў.
На паўднёвым усходзе возера 5 астравоў агульнай плошчай 3 га. Мелкаводдзе пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі.
У Заронава ўпадаюць 12 ручаёў (адным з іх злучана з возерам Княжно́) і выцякае рака Заронаўка.
Уздоўж Заронава праходзіць аўтамабільная дарога да аўтадарогі .
Літаратура
Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас. / Редактор И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 5000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8 Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Шэвінкі