Нікалас Кейдж (; сапр. Нікалас Кім Копала; ) — амерыканскі , і . Лаўрэат розных узнагарод, у тым ліку прэміі «Оскар», прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША і «Залатога глобуса», а таксама намінант на дзве прэміі BAFTA. Вядомы сваёй універсальнасцю як акцёр, Кейдж здабыў значную культавую аўдыторыю дзякуючы сваім работам у фільмах самых розных жанраў. Фільмы з яго ўдзелам сабралі ў сусветным пракаце звыш 6,4 мільярда долараў.
Нарадзіўшыся ў сям’і Копала, Кейдж пачаў кар’еру ў фільмах «» (1982) і «» (1983), а таксама ў розных фільмах свайго дзядзькі Фрэнсіса Форда Копалы — «» (1983), «» (1984) і «» (1986). Атрымаў прызнанне крытыкаў за ролі ў фільмах «Улада месяца» (1987) і «» (1987), а затым заваяваў прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным фільме «» (1995). Таксама быў намінаваны на «Оскар» за выкананне ролі Чарлі Каўфмана у камедыйна-драматычным фільме «Адаптацыя» (2002).
Кейдж замацаваў сваё становішча ў масавых баевіках, такіх як «Скала» (1996), «» (1997), «» (2000), «» (2007) і «» (2010). Таксама зняўся ў драматычных ролях у фільмах «» (1998), «» (1999), і «» (2000), агучваў персанажаў у «» (2006), «» (2009), а таксама сыграў нуарнага чалавека-павука у «Чалавек-павук: Праз сусветы» (2018), «Нуарны чалавек-павук» (2026) і «Чалавек-павук: Па-за сусветамі» (2027). Новае прызнанне крытыкаў ён здабыў дзякуючы галоўным ролям у «» (2018) і «» (2021).
Кейдж валодае кінакампаніяй Saturn Films і прадзюсаваў такія фільмы, як «» (2000) і «» (2003). За ўклад у кінаіндустрыю ён быў уключаны ў Галівудскую алею славы ў 1998 годзе. У 2007 годзе часопіс Empire паставіў яго на 40-е месца ў спісе 100 найвялікшых кіназорак усіх часоў, а ў 2008 годзе часопіс Premiere размясціў яго на 37-м месцы ў спісе 100 самых уплывовых людзей Галівуду. Таксама ў 2022 годзе чытачы часопіса Empire прызналі Нікаласа Кейджа адным з 50 найвялікшых акцёраў усіх часоў.
Абраная фільмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
Нікалас Кейдж — біяграфія, фота, фільмаграфія
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты MTV Movie & TV Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Акцёры тэлебачання ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта