Рынкя́ны. Сустракаецца таксама варыянт Рынк'я́ны (, ) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Лынтупскага сельсавета.

Геаграфія Праз вёску працякае рака Лынтупка (прыток Страчы).

На адлегласці 200 м ад вёскі знаходзіцца гара Маяк вышынёй 240,4 м над узроўнем мора — найвышэйшы пункт Пастаўскага раёна і Свянцянскіх градаў на тэрыторыі Беларусі.

Вёска звязана дарогай з гарадскім пасёлкам Лынтупы і вёскай Каптаруны.

Гісторыя У 1940—1954 гадах цэнтр Рынкянскага сельсавета, затым уваходзіць у склад Лынтупскага сельсавета.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Лынтупскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя:Вёска Рынкяны