Маці́льда, ці Мод (, саксонская форма імя — Maud ці Maude, 1102 — 10 верасня 1167), — каралева Англіі ў 1141 годзе, дачка і спадчынніца караля Генрыха I. Адхіленне Мацільды ад прастола пасля смерці Генрыха I у 1135 годзе выклікала працяглую грамадзянскую вайну ў Англіі паміж прыхільнікамі Мацільды і Стэфана Блуаскага. У 1141 годзе Мацільдзе атрымалася ненадоўга захапіць англійскі прастол, але ўтрымаць уладу ў сваіх руках яна не змагла. Грамадзянская вайна завяршылася ў 1154 годзе каранацыяй сына Мацільды Генрыха II Плантагенета. У сувязі з тым, што першым мужам Мацільды быў імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых V, яна стала вядомай у Англіі пад імем імператрыца Мацільда ().
Літаратура Bradbury, J. Stephen and Matilda — The Civil War of 1139—53. — Alan Sutton Publishing, 1996. Clibnall, M. The Empress Matilda: Queen Consort, Queen Mother and Lady of the English. — Oxford: Blackwell, 1993. Poole, A. L. From Domesday Book to Magna Carta 1087—1216. — Oxford, 1956. Thornton-Cook, E. Her Majesty; The Romance of the Queens of England, 1066—1910. — Ayer Publishing, 1970 (репринт издания 1926 года).
Катэгорыя:Каралі англійскія Катэгорыя:Імператрыцы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Нармандская дынастыя Катэгорыя:Англанармандская манархія Катэгорыя:Жанчыны XII стагоддзя Катэгорыя:Кіруючыя каралевы