Асо́біна (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

Побач размешчана радовішча суглінкаў (распрацоўваецца малым прадпрыемствам «Макаўе»).

Геаграфія

Размяшчэнне У 18 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 5 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 22 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы меліярацыйны канал.

Транспартная сетка На шаше Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі шашы), да цэнтра якой з усходу далучаецца ледзь выгнутая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін і вятрак. У 1909 годзе 1090 дзесяцін зямлі, млын.

У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне, школа.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Асобінскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі.

У 1929 годзе 37 габрэйскіх сем'яў з Уваравіч перасяліліся ва ўрочышча Асобіна, дзе для іх было вылучана 305 га землі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бранявік», працавалі артэлі па здабычы торфу і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў. У баях каля вёскі загінулі 8 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). На фронце загінулі 36 жыхароў вёскі. У 1959 годзе. Цэнтр міжгаспадарчага аб'яднання «Асобіна».

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 61 гаспадарка, 131 жыхар.

Дынаміка 1897 год — 61 двор, 604 жыхары (паводле перапісу). 1909 год — 96 двароў, 653 жыхары. 1940 год — 110 двароў. 1959 год — 466 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 61 гаспадарка, 131 жыхар.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Леанід Пятровіч Смаляк (1923—1995) — вучоны ў галіне геабатанікі, доктар біялагічных навук. Мікалай Ісакавіч Туранкоў (нар. 8.8.1922) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар біялагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)