Ву́йвічы. Сустракаецца таксама варыянт Ві́вічы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, на беразе ракі Стыр. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.

Гісторыя

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 427 чалавек у 115 дварахВуйвичи .

У верасні 1943 года гітлераўцамі было спалена 112 дамоў, забіта 9 чалавекі.

Насельніцтва 2010 год — 86 жыхароў 2005 год — 118 жыхароў, 68 двароў 1999 год — 153 жыхары

Славутасці

У вёсцы знаходзіцца драўляная Свята-Ільінская царква 1788 года будоўлі, абноўленая ў 1937.

Вядомыя асобы (1895—1970) — пазаштатны протаіерэй. Аляксандр Іванавіч Баброўнік (нар. 1944) — беларускі спецыяліст у галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, эксплуатацыі, аднаўлення і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі.

Спасылкі

Вуйвічы на Wikimapia.org

Катэгорыя:Барычавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна