Ромеры (, , ) — вялікалітоўскі шляхецкі род нямецкага паходжання.

Гісторыя Род Ромераў, згодна падання, выводзіўся ад рымскага консула Юстуса Севярынаса, які ў 983 г. вымушаны быў пакінуць Рым і асеў у Германіі, дзе атрымаў прозвішча «Römer» — «рымлянін». Яго нашчадкі жылі ў Саксоніі, а Берэнд Ромер у 1223 г. са світай князя Альберта Саксонскага прыбыў у Лівонію і стаў рыцарам ордэнаСтаніслаў Сільвановіч. Гісторыя маёнткаў Лунна, воля і лёсы іх уладальнікаў.

Паводле семейнай легенды інфлянцкі шляхціч Шымон асеў ў Курляндыі, яго сын Стэфан — быў ротмістрам і біўся супраць шведаў пад Кірхгольмам. За свае чыны ён атрымаў ад курлянскага герцага маёнтак Хальцвіг. Дзе з жонкай Эльжбетай з Ропаў нарадзіў 2 сыноў Мацея і Крыштоф, якія паклалі пачатак дзьвум асноўным галінам роду.

Калі Рэч Паспалітая ў 1630 г. вымушана была аддаць Інфлянты Швецыі, Стэфан Ромер перасяліўся на Літву, бо як пісаў яго сын Мацей «лічыў лепш ўсё страціць, а вернасць Рэчы Паспалітай захаваць». Сыны і ўнукі Стэфана служылі ў войску

Мацей, быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў 1662 r., генерал-маёрам артылерыі 1673 г., парнаўскім падкаморым 1665 г., генералам літоўскай артылерыі 1687 r., з уласных сродкаў уклаў у артылерыю 140.000 злотых, якія яго патомкам соймы 1690 i 1768 абяцалі кампенсаваць. Крыштоф таксама быў афіцэрам. Іх дзеці звычайна жаніліся на немках, потым служылі у войску ВКЛ, Прусіі і Расійскай імперыі, а таксама займалі пасады ў троцкім ваяводстве ВКЛ.

У 1700 годзе ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках, у ваколіцах якіх Ромеры валодалі маёнткамі, была дабудавана сямейная капліцаKościół Witolda w Trokach.

Іншая галіна роду перасялілася ў канцы XVIII ст. з Саксоніі ў Расію; з яе Мікалай Фёдаравіч Ромер (1804—1889) — сапраўдны тайны саветнік, сенатар і член Апякунскага Савета ўстаноў Грамадскага Догляду.

Род Ромераў унесены ў дваранскі матрыкул Курляндскай губерні, у VI частку радаводнай кнігі Віленскай губерні і ў II частку радаводнай кнігі СПб. губерні.

Апісанне герба У чырвоным полі два скрыжаваных сярэбраных кія пілігрыма, кожны з дзвюма кнопкамі на ручцы. У нашлемніку такія ж кіі, якія сканчаюцца трыма страусінымі пёрамі. Намёт чырвоны падкладзены срэбрам.

Найбольш вядомыя Міхал Ромер (1778—1853), грамадска-палітычны дзеяч. Эдвард Ян Ромер (1806—1878), грамадскі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак. Альфрэд Ізідор Ромер (1832—1897), жывапісец, скульптар, медальер, мастацтвазнавец, этнограф. Сын Эдварда Яна Ромера. Эдвард Матэй Ромер (1848—1900), мастак. Сын Эдварда Яна Ромера. Міхал Піус Ромер (1880—1945), польскі і літоўскі навуковец, грамадска-палітычны дзеяч; адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў.

Спасылкі

Генеалагічнае дрэва на Geni

Ромеры The Artists of the Römer Family Römeriai Romer właściwie Römer herbu własnego (t. 11 s. 380—385)

Катэгорыя:Остзейскае дваранства