Ford Motor Company () — амерыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў спісе найбуйнейшых публічных амерыканскіх кампаній Fortune 1000 2007 года і 12 месца ў спісе найбуйнейшых сусветных карпарацый Fortune Global 500 2007 года (спісы складаліся ад памеру выручкі 2006 года). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройт, штат Мічыган).

Гісторыя Генры Форд заснаваў Ford Motor Company у 1903 годзе. Новая кампанія Ford была заснавана дзякуючы інвестыцыям дванаццаці бізнесменаў, у тым ліку братоў Додж, якія ў 1914 годзе заснавалі ўласную марку.

Першая мадэль, якую кампанія Ford пачала вырабляць серыйна — Ford Model A. Аўтамабіль вырабляўся на невялікім заводзе . У канцы 1904 года кампанія пераехала на большы завод .

У пачатку 1914 года на фоне высокага ўзроўню беспрацоўя і ўзмацнення працоўных хваляванняў Форд абвясціў, што будзе плаціць працаўнікам-мужчынам мінімальны заробак ў памеры $5 за васьмігадзінны дзень, павялічыўшы ад папярэдняй стаўкі 2,34 долара за дзевяць гадзін. У 1916 годзе гэтая палітыка была прынята і для жанчын.

1 мая 1926 года кампанія стала адной з першых у ЗША, што ўвяла пяцідзённы 40-гадзінны тыдзень для рабочых на сваіх аўтамабільных заводах. У жніўні палітыка распаўсюджана таксама на офісных супрацоўнікаў Ford.

16 сакавіка 1958 года быў выраблены 50-мільённы аўтамабіль маркі. Юбілейны Ford Thunderbird сышоў з канвеера завода ў Дырбарне.

Вытворчасць Ford у Беларусі

З 1997 па 2000 г. на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Абчак пад Мінскам збіраліся камерцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасці заводу дазвалялі збіраць да 6000 машын штогод. 12 мая вытворчасць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі з нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машын Ford.

Мадэльны шэраг C-MAX Capri Cougar Crown Victoria Edge Escape Escort Escort Cabrio Excursion Expedition Explorer Ford Explorer I (1991—1994) Ford Explorer II (з 2003) Ford Explorer (U) (з 2002) Ford Explorer (U2) (1993—2003) F150 Fiesta Five Hundred Flex Focus Freestar Freestyle Fusion Galaxy Granada GT Ka Kuga Maverick Mondeo Mustang Orion Probe Puma S-MAX Ranger Scorpio Sierra street ka Superduty Taunus Taurus Thunderbird Ford Torino Ford Grand Torino

Канцэпт-кары

Ford Shelby Cobra Concept

Аўтобусы thumb|right|Школьны аўтобус Ford Школьныя аўтобусы:

Ford 3800 school bus Ford Transit bus van Ford Minibus на шасі F450 Ford Minibus на базе E350 Ford E350 Super Duty minibus Ford Class C School Bus на шасі B700

Камерцыйныя аўтобусы

Ford Specialty Trolley Transit/Suburban Bus

а таксама: Ford G997 Ford R1014 Ford Trader Ford Hawke Ford ET7 Ford 19B, 29B Ford Collins School bus Ford ET7 Aqualina

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі