Гірдзюшы́ (, ) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ахрэмавецкага сельсавета.

Назва Бытавала прозвішча Гірдзь (Васілішкі)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-C7KL-4?i=209&cat=742037, ёсць літоўскі прозвішчны фармант -uš-P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 318.. Ёсць літоўскія Girdžius, Girdžiūnas, звязваюцца з girdėti "чуць"Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 674.. Аснова Gird- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 94..

Гісторыя У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Ёды Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай РэспублікіWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100..

З 1939 года ў БССР. У 1941—1944 гадах акупавана нацыстамі. Перад вайной у вёсцы жыло 98 чалавек у 18 дварахГирдюши . У кастрычніку 1943 года гітлераўцамі было спалена 18 дамоў, забіта 2 чалавекі.

Насельніцтва

1921 год — 79 жыхароў, 14 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 52.. 1931 год — 86 жыхароў, 16 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ахрэмавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна