Пінская мадонна ці Божая Маці з дзіцем, Божая маці ў промняхКультовая архитектура Пинска XVII—XVIII — карціна мастака Альфрэда Ізідора Ромера, якая з моманту напісання захоўваецца ў горадзе Пінску (Беларусь) у касцёле Успення Прасвятой Дзевы Марыі (вул. Леніна, 18).
Карціна з’яўляецца адным з двух твораў мастака, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, другі — гэта копія яго карціны «Хрыстос і сірата», падораная мастаком Камайскаму храму за тры месяцы да смерці ў студзені 1897 года.
У 2007 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь карціна ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Гісторыя Карціна была напісана ў Пінску па вяртанні мастака пасля доўгіх гадоў працы і жыцця з Еўропы за тры гады да смерці. У Пінску А. Ромер займаўся мастацкім уладкаваннем касцёла, зарабляючы сабе тым самым на жыццё. Правобразам для Дзевы Марыі паслужыла гараджанкаРасскажу ка я вам про свой город Пинск! .
Апісанне Намаляваная жывапісцам маладая жанчына ў блакітнай накідцы з распушчанымі валасамі пад хусткай, якая развяваецца, па-матчынаму асцярожна трымае на руках немаўля. Толькі па ледзь улоўнаму німбу і яркаму, як бы ідучаму з неба прамяню святла, можна зразумець, што гэта не проста маці, гэта — Мадонна. Мастак стварыў маляўнічы вобраз самага вялікага таінства прыроды — жыватворчага матчынага каханняПИНСК: город-музей в ожерельи Полесья.
Крыніцы
Катэгорыя:Славутасці Пінска