Беразіна́ (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.

На ўсходзе і поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне Платформа Бушаўка (на лініі Жлобін — Гомель), у 3 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 46 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.

Планіроўка складаецца з амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Да 16 ліпеня 1954 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Буда-Кашалёўскага пассаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Марозавічы» (цэнтр — вёска Марозавічы).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 45 гаспадарак, 76 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 212 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 45 гаспадарак, 76 жыхароў.

Вядомыя асобы Алена Іванаўна Алексіна (нар. 1966) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Літаратура

Катэгорыя:Марозавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна