Брылёў. Сустракаецца таксама варыянт Брылёва, н. (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 3 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 51 км ад Гомеля.
Гідраграфія На поўдні меліярацыйны канал.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Чачэрск — Буда-Кашалёва.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Гаспадар фальварка Брылёў меў у 1858 годзе 213 дзесяцін зямлі і сад.
У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка).
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 49 гаспадарак, 81 жыхар.
Дынаміка 1959 год — 326 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 49 гаспадарак, 81 жыхар.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Кашалёўскі сельсавет