Гуга дэ Фрыз (; , г. Харлем, Нідэрланды — ) — нідэрландскі батанік, адзін з заснавальнікаў вучэння пра зменлівасць і эвалюцыю. Замежны ганаровы член АН СССР (1932).

Скончыў універсітэт у горадзе Лейдэн у 1870 годзе. У 1878—1918 гг. прафесар Амстэрдамскага ўніверсітэта і дырэктар батанічнага сада. Навуковыя працы па распрацоўцы мутацыйнай тэорыі. Прапанаваў тэрмін «мутацыя», ажыццявіў эксперыментальнае вывучэнне эвалюцыйнага працэсу. Распрацаваў метад вызначэння асматычнага ціску ў раслін і вучэнне пра ізатанічныя каэфіцыенты (1877). Паўторна, незалежна ад нямецкага батаніка К. Э. Корэнса і аўстрыйскага генетыка Э. Чэрмак-Зайзанега адкрыў законы Мендэля (1900).

Сачыненні The Mutation Theory (нямецкае выданне, 1900—1903), (англійскае выданне, 1910—1911). Species and Varieties: Their Origin by Mutation. — 1905. Plant Breeding — 1907 (нямецкі пераклад, 1908). Intracellular Pangenesis. — Чыкага, 1910.

Літаратура Lehmann Е. Die Theorien der Oenotheraforschung. — Jena, 1922. Hugo de Vries. — Stuttg., 1929. Stomps Th. J. Funfundzwanzig Jahre der Mutationstheorie. — Jena, 1931.

Катэгорыя:Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта Катэгорыя:Батанікі Нідэрландаў Катэгорыя:Постаці нідэрландскай генетыкі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Лінея Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дарвіна Катэгорыя:Выкладчыкі Амстэрдамскага ўніверсітэта