Васільпо́лле. Сустракаецца таксама варыянт Васільпо́ле (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам.
Геаграфія Размяшчэнне У 8 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 32 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з двух невялікіх участкаў безсістэмнай забудовы драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як пасёлак у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ў фальварку было 510 дзесяцін зямлі.
У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. 14 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).
У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка ХвашчоўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252)..
Да 24 кастрычніка 2002 года ў складзе Бярвёнаўскага сельсаветаРешение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 «Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района».
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.
Дынаміка 1897 год — 5 двароў, 28 жыхароў, у фальварку 3 двары, 16 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 25 двароў, 158 жыхароў. 1959 год — 115 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 11 гаспадарак, 14 жыхароў.
Вядомыя выхадцы І. М. Цішын — беларускі мастак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна