Гарадо́к (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Паблізу ёсць паклады гліны.

Геаграфія Размяшчэнне У 5 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года побач знаходзіўся фальварак, у Чабатовіцкай воласці. У 1909 годзе 182 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У абшарніка ва ўласнасці знаходзілася 929 дзесяцін зямлі.

У 1926 годзе размяшчалася паштовае аддзяленне. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года пасёлак у складзе Смычкоўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 6 гаспадарак, 12 жыхароў.

Дынаміка 1897 год — 1 двор, 8 жыхароў (паводле перапісу). 1909 год — 7 двароў, 42 жыхара. 1926 год — 17 двароў, 89 жыхароў. 1959 год — 86 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 6 гаспадарак, 12 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Анатоль Мітрафанавіч Мазурэнка (1940—1994) — вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, доктар тэхнічных навук — С. 512..

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет