Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1545 — 1 лістапада 1599) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Маршалак гаспадарскі (1566—1576), ваявода менскі (1576—1588), берасцейскі (1588) і віцебскі (з 1588). Быў старостам рэчыцкім (1570—1573) і аршанскім (з 1588), дзяржаўцам суражскім і веліжскім (1591—1597).
Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасцейскім, Лідскім, Ашмянскім паветах, на Валыні,
Біяграфія З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Алены, дачкі князя Юрыя Іванавіча Гальшанскага-Дубравіцкага.
У 1545—1546 гадах навучаўся ў Лейпцыгскім і ў 1547—1548 гадах у універсітэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 года) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 1564—1568 гадах працягваў ваенную кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да смерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы новагародскага. 9 ліпеня 1576 года кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасцейскім «па смерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па смерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імператара Максіміліяна II, ад якога атрымаў тытул графа Свяшчэннай Рымскай імперыі і кавалера Залатога руна. Разам з Станіславам Крыцкім (паводле іншых звестак з Тышкевічам) у 1577—1578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.
У часы безкаралеўя ў верасні 1586 быў адным з тых сенатараў, якія звярнуліся з лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоў аб уніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.
У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафій Валовіч замовіў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэнне солі ў Кодні з каралеўскіх у і . Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія , а ў 1597 годзе зноў на . Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя з незразумелых прычынаў.
Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з у кодзенскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.
Першы шлюб (24 верасня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бяздзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вярбіцкай, меў сямёра дзяцей: Яна (? — 1614); Мікалая; Крыштафа (? — 27 лістапада 1637), які быў паслядоўна падстоліем, стольнікам, крайчым і падчашым літоўскім; Фрыдэрыка; Аляксандра (? — 1619), з 1609 віцебскага падкаморыя; Габрыэля (? — 1614 — ?); Гальшку, жонку новагародскага кашталяна Самуэля Валовіча;
Пахавалі Мікалая Сапегу ў касцёле Св. Ганны ў Кодні.
Літаратура Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846. Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Мікалай Паўлавіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Ваяводы берасцейскія Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Старосты рэчыцкія Катэгорыя:Старосты аршанскія Катэгорыя:Старосты суражскія Катэгорыя:Старосты веліжскія