Далі́на (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
Геаграфія Размяшчэнне У 24 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 46 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель.
Планіроўка складаецца з просталінейнай кароткай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыціх землях. У 1932 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).
Да 17 мая 1979 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 16 (1606)., да 5 жніўня 1996 года — у склад Недайскага сельсавета, да 1 снежня 2009 года — у склад Старабудскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Насельніцтва Колькасць 2004 год — 20 гаспадарак, 36 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 125 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 20 гаспадарак, 36 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Губіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна