Стывен Уільям Хокінг (; ) — англійскі фізік-тэарэтык. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), Нацыянальнай АН ЗША (1992).
Біяграфічныя звесткі Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1962), затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1966), у якім і працаваў, з 1977 прафесар.
3 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення.
У 22 гады ў Хокінга быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз. Паводле прагнозаў урачоў, вучонаму заставалася жыць 2-3 гады. Аднак лёс Хокінга склаўся інакш. Ён быў двойчы жанаты, стаў бацькам траіх дзяцей. І ўжо цалкам паралізаваны прадаўжаў займацца навукай, выкладаў, выступаў з дакладамі з дапамогай камп’ютарнага галасавога сінтэзатараblr.belta.by .
Прах Стывена Хокінга пахаваны ў лонданскім Вэстмінстэрскім абацтве.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэтычнай астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Хокінга—Пенроўза, 1960-я г.). Паказаў, што на пачатковых этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Хокінга).
Аўтар шэрагу навукова-папулярных кніг, у т.л. кнігі «Кароткая гісторыя часу», якая разышлася 10-мільённым тыражом.
Прэміі і ўзнагароды Прэмія А. Эйнштэйна 1978. Прэмія Вольфа 1988.
Публікацыі
Літаратура
Гл. таксама
Lenovo ThinkPad X220
Спасылкі
Афіцыйны сайт Стывена Хокінга
Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Касмолагі Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтары навукова-папулярнай літаратуры Катэгорыя:Паралізаваныя Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Эндру Геманта Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Х’юза Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)