Арпад Гёнц (, 10 лютага 1922, Будапешт — 6 кастрычніка 2015) — венгерскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, літаратар.

Біяграфія Нарадзіўся 10 лютага 1922 года ў Будапешце. Скончыў Будапешцкі ўніверсітэт у 1944 годзе. Пазней быў прызваны на ваенную службу і адпраўлены служыць у саюзніцкіх фашысцкай Германіі войсках, але дэзерціраваў і ўдзельнічаў у антыфашысцкім Супраціўленні. 4 жніўня 1990 года абраны Прэзідэнтам Венгрыі, заставаўся на гэтай пасадзе да 4 жніўня 2000 года. Памёр 6 кастрычніка 2015 года.

Катэгорыя:Прэзідэнты Венгрыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Будапешце Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Познані Катэгорыя:Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Перакладчыкі Венгрыі Катэгорыя:Драматургі Венгрыі