Клубні́цы, Суніцы мускатныя, Суніцы мускусныя, Трускалкі (Fragaria moschata) — кветкавыя расліны роду . Часта клубніцамі няправільна называюць суніцы садовыя.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 15—40 см. Карэнішча гарызантальнае. Лісце трайчастае, буйное, апушанае. У пазухах прыкаранёвага лісця развіваюцца кароткія паўзучыя парасткі (вусы), якія ўкараняюцца. Кветкі аднаполыя, белыя. Кветаносы вышэйшыя за лісце. Плады — ягады, дробныя, малінава-чырвоныя, салодкія, духмяныя з белай мякаццю.
Распаўсюджанне і экалогія
Пашыраны і культывуюцца ў Еўропе. У дзікім стане сустракаецца ў лясах, хмызняках, цяністых месцах і высокім травастоі ў еўрапейскай частцы былога СССР. На тэрыторыі Беларусі ў дзікім стане трапляецца ў цяністых лясах, хмызняках, на ўзлесках.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф.
Выкарыстанне Харчовыя і лекавыя расліны. Спажываюць свежыя і перапрацаваныя. Для прысядзібнага садаводства выкарыстоўваюць сунічна-клубнічныя гібрыды.
Літаратура
Спасылкі
Fragaria moschata Weston (Земляника мускусная) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Ягады Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1771 годзе Катэгорыя:Расліны на марках