Зара́ (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Гусявіцкага сельсавета.

Побач размешчаны паклады цагляных глін.

Геаграфія

Размяшчэнне За 8 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 45 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўначы рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 30 гаспадарак, 48 жыхароў.

Дынаміка 1926 год — 19 двароў, 115 жыхароў. 1959 год — 170 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 30 гаспадарак, 48 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Гусявіцкі сельсавет