Сусветны баксёрскі савет (СБС, WBC) — прафесійная баксёрская арганізацыя. Заснавана ў 1963 годзе адзінаццаццю нацыянальнымі арганізацыямі бокса: Аргенціны, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Мексікі, Панамы, Перу, ЗША, Філіпін, Францыі, Чылі. Узначальваецца Хасэ Сулейманам.

Чэмпіёнамі свету па яго версіі былі: Махамед Алі, Лары Холмс, Рэй Леанард, Ленакс Льюіс, Віталь Клічко, Майк Тайсан, Джордж Форман, Раберта Дзюран, Хуліа Сесар Чавес, Оскар дэ ла Хоя, Флойд Мейвезер-малодшы, Рой Джонс-малодшы, Алег Маскаеў, Дзяніс Інкін.

Баксёрскія арганізацыі (па значнасці)

Сусветны баксёрскі савет (WBC) Сусветная баксёрская асацыяцыя (WBA) Міжнародная баксёрская федэрацыя (IBF) Сусветная баксёрская арганізацыя (WBO) Міжнародная баксёрская арганізацыя (IBO) Сусветная федэрацыя прафесійнага бокса (WPBF)

Спасылкі

Афіцыйны сайт WBC

Катэгорыя:Прафесійныя баксёрскія арганізацыі