Ана́дыр (, ) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе.

Геаграфія Даўжыня ракі 1150 км, плошча вадазборнага басейна — 191 000 км². Анадыр бярэ пачатак у цэнтральнай частцы Анадырскага пласкагор’я. Упадае ў заліў Анемен Анадырскага заліва Берынгава мора. У верхнім цячэнні даліна вузкая, у сярэднім і ніжнім цячэнні рака носіць раўнінны характар, месцамі не мае аформленай даліны, разбіваецца на рукавы. У вусці шырыня да 7 км. Сярэдні расход вады ў вусці складае 2160 м³/с, аб’ём сцёку — 68,172 км³/год. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Замярзае рака ў кастрычніку, ледаход у канцы мая — пачатку чэрвеня.

У басейне ракі больш за 200 000 азёраў. Самае буйное — возера Краснае (плошча 458 км²).

Прытокі: Кайвырвываам, Эргываам, Гальмыгыргываам, Янранайваам, Маравыльваам, Хаялгывеем, Пенвельвеем, Гарнастаевая, Анютва, Хапкачан, Тэлевеем, Сайбіна, Аўдзееўская, Хівалчын, Трактавая, Ерапольская, Руская, Сяргеева, Бярозавая 1-я, Бярозавая 2-я, Балаганчык, Траўка, Асінавая, Чукоцкая, Быстрая, Шчучая, Убіенка, Чыўмывеем і іншыя рэкі і ручаі.

Літаратура

Анадырь //

Спасылкі

Фролова Н. Л., Жук В. А. Анадырь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Чукоцкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян Катэгорыя:Басейн Берынгава мора ў Азіі