Леана́рд Леані́давіч Васі́льеў (, г. Сімферопаль —) — беларускі вучоны ў вобласці цеплафізікі. Доктар тэхнічных навук (1973), прафесар, загадчык лабараторыі порыстых асяроддзяў у Інстытуце цепла- і масаабмену імя Лыкава НАН Беларусі, заснавальнік навуковай школы ў галіне цеплавых труб у БеларусіБелорусский ученый награжден золотой медалью Гровера .

Біяграфія

Скончыў БПІ ў 1959 годзе. З 1961 у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР, з 1967 загадчык лабараторыі нізкіх тэмператур.

Навуковая дзейнасць Даследаванні па цепла- і масапераносу, працэсаў пераносу энергіі і рэчывы ў капілярна-порыстых асяроддзях пры нізкіх тэмпературах.

Аўтар 14 манаграфій, у тым ліку 3 калектыўных на англійскай мове, каля 600 артыкулаў і дакладаў, 218 аўтарскіх пасведчанняў і 12 міжнародных патэнтаў.

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1980 года, прэміі Савета Міністраў СССР, прэміі імя акадэміка А. В. Лыкава, прысуджаецца НАН Беларусі, прэміі выдатнага індыйскага вучонага Arcot Ramachandran і іншых.

У 2012 годзе быў узнагароджаны залатым медалём Гровера.

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ