Камінтэ́рн (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 20 км на ўсход ад Буда-Кашалёва, 19 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.

Гідраграфія На ўсходзе і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай, амаль мерыдыянальнай крывалінейнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 15 двароў, 9 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 10 гаспадарак, 18 жыхароў.

Дынаміка 1940 год — 35 двароў, 92 жыхара. 1959 год — 103 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 10 гаспадарак, 18 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Шырокаўскі сельсавет