Гаро́дна — возера ў Беларусі ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Астроўніца (басейн Заходняй Дзвіны) на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы. Уваходзіць у Астровенскую групу азёр.
Плошча люстра возера 0,85 км². Даўжыня 2,04 км, найбольшая шырыня 0,69 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Катлавіна Гародна карытападобнай формы выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 12 да 22 метраў. Берагі вышынёй да 1 м сугліністыя. Мелкаводдзе (да глыбіні 2 м) займае каля 16% плошчы. Дно выслана пяскамі, гліністым ілам. Прыбярэжная надводная расліннасць займае паласу да 30 метраў.Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай, выцякае рака Астроўніца.На возеры два астравы агульнай плошчай 0,4 га.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, лінь, плотка і інш.
Ля возера знаходзіцца вёска Гародна, праходзіць аўтамабільная дарога .
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Озёра Бешенковичского района
Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны