Дзе́дзіна (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Перабродскага сельсавета.
У 1954—1973 гадах цэнтр Дзедзінаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1600 годзе канцлер літоўскі Леў Сапега набыў маёнтак.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Друя, пазней у складзе гміны Пераброддзе Дзісенскага павета (з 1926 года Браслаўскага павета) Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 4.
Насельніцтва 1921 год — 276 жыхароў, 58 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 43.. 1931 год — 282 жыхары, 61 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 11.
Славутасці
Каталіцкая капліца Капліца-надмагілле Сіповічаў
Вядомыя асобы Ільдэфонс Бобіч (1890—1944) — беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла. Часлаў Сіповіч (1914—1981) — беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч; гісторык, культуролаг, пісьменнік, публіцыст і перакладчык.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Перабродскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна