Мелатанін — гармон эпіфіза.
Фізіялагічная роля Асноўны фізіялагічны эфект мелатаніну заключаецца ў тармажэнні сакрэцыі ганадатрапінаў. Акрамя таго, зніжаецца, але ў меншай ступені, сакрэцыя іншых тропных гармонаў пярэдняй долі гіпофізу — картыкатрапіну, тыратрапіну, самататрапіну.
Сакрэцыя мелатаніну падпарадкаваная цыркаднаму рытму, вызначальнаму, у сваю чаргу, рытмічнасць ганадатропных эфектаў і палавой функцыі. Сінтэз і сакрэцыя мелатаніну залежаць ад асветленасці — лішак святла тармозіць яго выраб, а паніжэнне асветленасці падвышае сінтэз і сакрэцыю гармону. У чалавека на начныя гадзіны прыходзіцца 70 % сутачнай прадукцыі мелатаніну.
Даныя эксперыментаў сведчаць аб тым, што пад уплывам мелатаніну падвышаецца колькасць гама-аксімаслянай кіслаты (ГАМК) і зніжаецца колькасць сератаніну ў сярэднім мозгу і гіпаталамусе. Вядома, што ГАМК ёсць тармазным медыятарам у ЦНС, а паніжэнне актыўнасці сератанінергічных механізмаў можа мець значэнне ў патагенезе дэпрэсіўных станаў.
Гл. таксама Цыркадны рытм
Катэгорыя:Гармоны эпіфіза Катэгорыя:Трыптаміны