Чабато́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Чабатовічы.

Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Альхоўскага і Старабудскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 18 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смычкоўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Гарадок, Дняпроўск, Камсамольск, Кленавіца, Крылоў, Лебедзеў, Лугавы, Першамайскі, Пралетарый, Пушкіна, Салаўёў і Смычок)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак ДняпроўскРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чабатовіцкага сельсавета 24 населеныя пункты. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлкі Першамайскі і ПушкінаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518)., 13 лістапада 1987 года — пасёлак Пралетарый (зліўся з вёскай Кленавіца)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярвёнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярвёнаўка, Васільполле, Хоўхла, пасёлкі Броськаў і Заброддзе)Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района.

Склад У склад Чабатовіцкага сельсавета ўваходзілі: да 1968 года пасёлак Пралетарый, да 1969 года пасёлак Дняпроўск, да 1976 года пасёлкі Першамайскі, Пушкіна (не існуюць).

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1172 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,9 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 820 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе