Узо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Уза.

Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Калінінскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калініна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудзянецкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 11 студзеня 1973 года скасаваны пасёлак НовыРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 8 (1382).. У 1976 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рудзянец. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Калінінскага сельсавета 11 населеных пунктаў. 17 лістапада 1980 года ў склад Камунараўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (пасёлкі Макаўе і Падсямёнаўка)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).. У 1988 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бальшавіцкага пассавета Гомельскага раёна перададзена вёска РассветнаяРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 сакавіка і 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).. У 1990 годзе скасаваны пасёлак Гудок (зліўся з вёскай Уза)Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня, 21 верасня і 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).. 17 снежня 1990 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Уза, сельсавет перайменаваны ва Узоўскі. У 2007 годзе Узоўскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны ГомеляРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2889 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,4 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2457 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе