thumb|300px|Будынак фабрыкі на вуліцы Радыяльнай ААТ «Слодыч» (кандытарская фабрыка «Слодыч») — беларускі вытворца мучных кандытарскіх вырабаў, найбуйнейшае ў рэспубліцы прадпрыемства, якое выпускае здобнае, цукровае, зацяжное, дыябетычнае, аўсянае пячэнне, крэкер, вафельны ліст, кексы. Гадавы абарот $ 30 млн. Уваходзіць у склад канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Гісторыя У 1905 годзе ў г. Мінску пачала працу кандытарская фабрыка «Жорж», якая належала Георгію Вікенцьевічу Рачкоўскаму. З 1917 года носіць назву «Першая беларуская кандытарская фабрыка». З 1926 года — Мінская кандытарская фабрыка «Прагрэс». З 1929 года — фабрыка «Камунарка». У 1936 годзе вытворчасць пячэння была выдзелена ў асобную вытворчасць — Мінскую бісквітную фабрыку. За час свайго існавання Менская бісквітная фабрыка неаднаразова пераназывалася і рэарганізоўвалася. У 1992 годзе Мінская бісквітная фабрыка была ліквідаваная, паралельна з студзені 1991 года пачала работу Мінская кандытарская фабрыка № 2 вытворчага аб'яднання кандытарскай прамысловасці «Камунарка». З лістапада 1994 года Мінская кандытарская фабрыка № 2 пераназваная ў дзяржаўнае прадпрыемства — Кандытарская фабрыка «Слодыч» З 2 лютага 2001 года — ААТ "Кандытарская фабрыка «Слодыч».

У снежні 2001 года на прадпрыемстве была ўкаранёна сістэма якасці праектавання і вытворчасці мучных кандытарскіх вырабаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 9001-96.

22 красавіка 2004 г быў пацверджаны сертыфікат адпаведнасці на сістэму менеджменту якасці ІСО 9001-2001.

Катэгорыя:Кандытарскія прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:1917 год у Мінску