Баніфацы Тэафіл Пац (каля 1622 — 1678) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Каля 1660 стаў цівуном троцкім, у 1665 — палкоўнікам літоўскіх войскаў. З 1669 вялікі абозны літоўскі, з 1676 вялікі стражнік літоўскі, таксама быў старостам батоцкім і рыжскім.

Сям'я Сын Пятра Паца і яго другой жонкі Гальшкі Шэмет, брат Фелікса Яна, Гераніма Дамініка, Міхала Казіміра і Казіміра.

Каля 1642 ажаніўся з Кацярынай Францкевіч-Радзімінскай. Ад гэтага шлюбу меў сына Яна Крыштафа, вялікага падкаморага літоўскага, і дачок Ганну Клару і Альжбету. Пасля смерці першай жонкі ўзяў шлюб з князёўнай Альжбетай Масальскай. Ад другога шлюбу дзяцей не было.

Генеалогія

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Баніфацы Тэафіл Катэгорыя:Абозныя вялікія літоўскія Катэгорыя:Стражнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Цівуны троцкія Катэгорыя:Старосты рыжскія Катэгорыя:Старосты батоцкія