Зарэ́чча (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бярозаўскага сельсавета. Размешчана за 5 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская, на аўтадарозе Кобрын—Бяроза—Баранавічы.

Гісторыя За 1 км на паўночны ўсход і на захад ад вёскі знаходзяцца 2 стаянкі, выяўленыя ў 1965 і 1968, адносяцца да мезаліту і нёманскай культуры неаліту. Гэта сведчыць об засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці.

У гістарычных дакументах вёска вядома з XIX ст. Паводле перапісу 1897 года ў Бярозаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1905 годзе існавала дарожная будка. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з пачатку 1919 да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы пад назвай Зажэчча. З 1932 года ў Сялецкай гміне. У кастрычніка 1924 года ў ёй створаны Зарэчанскі падрайкам КПЗБ.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска Сакалоўскага сельсавета.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 20 воінаў-землякоў. З 1960 года ў складзе Самойлавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6. (14 красавіка 1964 перайменаваны ў Бярозаўскі). Паводле перапісу 1970 года дзейнічала ферма.

Планіроўка Планіровачна складаецца з няшчыльна забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якая выходзіць да аўтадарогі Кобрын—Баранавічы, да яе прымыкае ў паўночнай частцы другая вуліца, арыентаваная з паўднёвага ўсходу на поўнач, з больш рэдкай забудовай.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 490 жыхароў, 64 двары. XX стагоддзе: 1905 — 542 жыхары. 1940 — 113 двароў, 606 жыхароў. 1959 — 139 гаспадарак, 568 жыхароў. 1970 — 540 жыхароў, ферма. XXI стагоддзе: 2005 — 141 двор, 317 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бярозаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна