Перамо́га Сустракаецца таксама варыянт Пабе́да. (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 20 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 25 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны на пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930-х гадах жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоны шлях» (цэнтр — вёска Бацунь).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 11 гаспадарак, 16 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 134 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 11 гаспадарак, 16 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Крыўскі сельсавет